22 красавіка для вучняў 9 «Д» класа было праведзена мерапрыемства «Іх імёнамі названы вуліцы». Галоўная мэта дадзенага мерапрыества — выхоўваць у падлеткаў патрыятычныя пачуцці, любоў да сваёй Радзімы, смеласць, мужнасць, паважлівае стаўленне да роднай мовы, вучыць заўсёды быць гатовымі да абароны сваёй дзяржавы. Вучні расказвалі вершы, слухалі ваенныя песні, праглядзелі дакументальны фільм пра вайну, пасля прагляду якога была праведзена віктарына, дзе вучні паказалі добрыя веды пра падзеі 1941-1945 гадоў.